Патриотическое воспитание

Лічылкі

Ішла кошка па раялі, Наступіла на педалі I ад болю закрычала: — Мяу!

 

Ішла кукушка міма сеці, А за ёй пішчалі дзеці. Кук-мак, кук-мак, Выбірай адзін кулак. Ку-ку, ку-ку, Прынімай адну руку.

 

Ішоў баран Па крутым гарам, Вырваў траўку, Палажыў на лаўку. Хто яе возьмець, Той вон пойдзець.

 

Ішоў кот праз сто варот, Дайшоў да канца, Знайшоў кацяня, Мяў!

 

Бегла курка па таку, Па зялёным табаку, Ела сахар і мядок, Адчапіся, каралёк.

 

Дзесяць. У прыцемках прачнуўся месяц. Дзевяць. Дзеці снам і казкам вераць. Восем. Заціш ходзіць па пакосе. Сем. Павячэраў — больш не ем. Шэсць. Цемра дзень у долах есць. Пяць. Зоры ў хвалях рэк дрыжаць. Чатыры. Халадок прысеў на жвіры. Тры. Люляюць стрэлкаліст вятры. Два. Пад коўдрай змроку спіць трава. Адзін. Сон, з казак вытканы, глядзі!

Кінь, кінь, перакінь, Давай далей пабяжым, Цераз воду і агонь, Не дагоніць нас і конь.

 

Кацілася торба З высокага горба, А ў той торбе Хлеб, пшаніца. З кім жадаеш Ты дзяліцца?

 

Кацілася яблычка па агароду I упала прама ў воду. Бульк!

 

Ляцеў воран У трубу чорну. Дым валіць — Табе жмурыць.

 

Нітачка, іголачка, Ці-ці-ці, Уляці.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць, А за зайцам — шэры воўк, Воўк у зайцах знае толк.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў зайчык пагуляць. А за зайчыкам луна, Просіць выйсці калдуна.

 

Раз, два, тры, чатыры, пяць, Выйшаў месяц пагуляць, А за месяцам луна — Аставайся ты адна.

Ранішняя лічылка

Адзін. На луг світальны паглядзі. Два. Іскрыцца росамі трава. Тры. Збіваюць россып рос вятры. Чатыры. Вясёлы промень сеў на жвіры. Пяць. Воды ракі са сну бурчаць. Шэсць. Світанак цемру і ўдолах есць. Сем. І я сняданак смачна ем. Восем. Запелі косы на пакосе. Дзевяць. Дзеці ў дзень без хмараў вераць. Дзесяць. Да ночы спіць дрымотнік-месяц.

Ранішняя “ўмывайка”

Вада-вадзіца, памажы памыцца! Памыем тварык, каб ззяў, як ліхтарык. І ясныя вочкі, каб усё было бачна. І салодкія вусны, каб елася смачна. І носік, каб кветачкі водар давалі. І вушкі, каб голас матулі пазналі. І шчочкі, каб ірдзелі світаннем. Дзякуй, вадзіца-вада! Да спаткання!

Вячэрняя лічылка

Дзесяць. У прыцемках прачнуўся месяц. Дзевяць. Дзеці снам і казкам вераць. Восем. Заціш ходзіць па пакосе. Сем. Павячэраў — больш не ем. Шэсць. Цемра дзень у долах есць. Пяць. Зоры ў хвалях рэк дрыжаць. Чатыры. Халадок прысеў на жвіры. Тры. Люляюць стрэлкаліст вятры. Два. Пад коўдрай змроку спіць трава. Адзін. Сон, з казак вытканы, глядзі!

Хадзіў буська па балоту, Ён шукаў сабе работу. Шукаў, шукаў, не знайшоў I заплакаў дый пайшоў.

 

Эны-бэны, фіны, лёк, Сам Пятровіч бліны пёк. Пёк, пек, не дапёк, Схапіў шапку дый уцёк.

 

Я сядзеў, чытаў газету, Нехта выпусціў ракету. Раз, два, тры — Гэта, верна, будзеш ты.

 

— Заяц-месяц, Дзе ты быў? — У лесе. — Што рабіў? — Лыкі драў. — Куды клаў? — Пад калоду. — Выйдзі вон із карагоду!

свернуть

Прыказкі і прымаўкі

Студзень году пачатак, а зіме палавіна.

Віхры і мяцелі ў лютым наляцелі.

Сакавік дрэвам сок пускае.

Красавік цяпло нясе.

Май зямлю грэе, а сіверам вее.

Чэрвень не гуляе, а ўраджай люляе.

Ліпень пякучы, але даручы.

Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.

Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.

Улетку зробіш - узімку знойдзеш.

Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае.

Што поле ўродзіць, тое жнівень павозіць.

Жнівень жне і косіць – на сталах багацця досыць.

Халодны верасень, але сыты.

Кастрычнік зямлю балоціць, а дрэвы залоціць.

У лістападзе гола ў садзе.

Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.

Кожная хата ў жніўні багата.

Па рабоце майстра знаюць.

Чалавек жыве век, а добрая справа - два.

Работа і поіць і корміць.

Хто не працуе, той не есць.

Гультаю зямля хлеба не дае.

Сумленная праца - наша багацце.

Нічога само не зробіцца.

Работу словам не заменіш.

Хто працуе, той і мае.

Якая работа, такая і плата.

На чужы каравай рот не разявай.

Праца - не забота, забота - калі няма работы.

 

Гультай за работу - мазоль за руку.

Устанеш рана - многа зробіш.

Ласкавае слова, што дзень ясны.

Прыемнае слова як вясновы дзень.

Родную маці нікім не заменіш.

У сваім краі, як у раі.

Сам гінь, а таварыша выручай.

Праўда даражэй за грошы.

Спачатку падумай, потым гавары.

На добрае пытанне добрае і апавяданне.

 

Добрае слова не забываецца.

Слоўка, як птушка: выпусціў - не вернеш.

Пяць разоў падумай, адзін скажы.

Ласкавае слова, як сонейка грэе.

Тады слова серабро, калі справа - золата.

Свая хатка як родная матка.

Чалавек без Радзімы, як салавей без песні.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся.

Свая старана не бывае халадна.

Кожная птушка свае гняздо любіць.

Усюды добра, а дома лепей.

У чужой старонцы не так свеціць і сонца.

Радзіма любая, што маці родная.

Пры сонейку цепла, пры маці добра.

Матчыны рукі заўседы мяккія.

У каго ёсць матка, у таго галоўка гладка.

Птушка рада вясне, а дзіця маці.

Шануй маці за бацькам: другіх не знойдзеш.

Маміна крыло і ў дарозе цёплае.

Хто бацькоў не слухае, той у пальцы дзьмухае.

Не чакай з неба дараванага хлеба.

Трэба нахіліцца, каб вады напіцца.

Ад працы рукі не сохнуць.

Хто працуе, той не сумуе.

Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пустота.

Не капаўшы студні, вады не піці.

Хто з моладу не працуе, той пад старасць жабруе.

Гультай і сядзець стамляецца.

Вочы страшацца, а рукі зробяць.

Дзе няма ахвоты, там няма работы.

Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння давядзі.

3 адкладу няма ладу.

Дзе шчырая праца, там куста, а дзе лянота - там пуста.

Якая справа, такая і слава.

Перш папрацуй, а тады патанцуй.

 

Сябра за грошы не купіш

Лёгка пасварыцца, цяжэй памірыцца.

Чалавек без сябра, што яда без солі.

Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка.

Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

Як гукнеш, так і адгукнецца.

Сам сябе губіць, хто іншых не любіць.

свернуть

Беларускія загадкі

Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое ўночы? (Сонца, месяц)

 

Два браты глядзяць у ваду, а ніколі не сойдуцца. (Берагі)

 

Як зайдзе ў дом, не выганіш калома пара прыходзіць –  ён і сам уходзіць. (Прамень сонца)

 

Нахмурыцца, насупіцца, у слёзы ўдарыцца – нічога не застанецца.                       (Навальніца)

 

Ляціць, не аддыхае, а крылаў не мае. (Вецер)

 

Ляціць, а не птушка, вые, а не звярушка. (Вецер)

 

Як  ляцеў, то зіхацеў, а як упаў, дык чорны стаў. (Дождж)

 

З гары падае, а ўнізе б'е. (Гром)

 

Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (Гром)

 

Адзін лье, другі п’е, а трэці паглынае. (Дождж, зямля, расліны)

 

Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса)

 

Вечарам прыляціць, усю ноч на зямлі праляжыць, а раніцай на неба паляціць, (Раса)

 

Поле не змерана, стада не злічана, пастух рагаты. (Неба, зоркі, месяц)

 

На полі Ярох рассыпаў гарох, стала світаць – няма чаго сабіраць.  (Месяц і зоркі)

 

Без ног бяжыць, без век (без вачэй) глядзіць. (Вада)

 

Тут бурліць, там шуміць, а часта работу робіць. (Рэчка)

 

Цякло, цякло і лягло пад шкло. (Рэчка пад лёдам)

 

Усюды дарога адкрыта, а праедзеш  –  следу няма. (Рэчка і лодка)

 

Кругом вада, а з піццём бяда. Хто адгадае, дзе гэта бывае? (На моры)

 

Без тапара (сякеры), без кліна  на   рацэ   мост зрабіў. (Мароз, лёд)

 

Без рук малюе, без зубоў кусае.  (Мароз)

 

Ляціць – маўчыць, ляжыць – маўчыць, а як памрэ, дык зараве. (Снег) 

 

Белы, а не сахар, без ног, а ідзе. (Снег)

 

Хоць ён побач ідзе, а рукамі не возьмеш. (Цень)

 

Без языка – а крычыць, ніхто яго не бачыць, а ўсякі чуе. (Рэха)

 

Выходзілі дванаццаць малайцоў,  выносілі  пяцьдзесят два сокалы, выпускалі трыста шэсцьдзесят пяць лебядзей.   (Год, месяцы, тыдні, дні)

 

Пад акенца падойдзе, не стукаючы, не грукаючы; ад акеаца адойдзе, не стукне, не грукне. (Дзень)

 

Прыйшла чорна маці, усіх паклала спаці. (Ноч)

 

Сястра да брата ідзе, а брат ад сястры хаваецца. (Ноч і дзень)

 

Вясна прыгрэе, шубу надзене; зіма наступае, шубу скідае. (Лісцевае дрэва)

 

Зялёная, а не луг, белая, а не снег, кучаравая, а без валасоў. (Бяроза)

 

Ніхто іх не палохае, а яны ўсё дрыжаць. (Лісце асіны)

 

Сядзяць   паненачкі ў чырвоных  сукеначках,  хто ідзе, дык паклоніцца. (Суніцы)

 

У траве, як аганькі, ружавеюць вугалькі.

Іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш.

Дзень і ноч гараць, палаюць,

Смак яны мядовы маюць. (Суніцы)

 

Стаіць ляпёшка   на   адной ножцы. Хто міма ні пройдзе, усякі ёй паклоніцца. (Грыб)

 

Ніколі шапкі не здымае,

Бо ні адной рукі не мае. (Грыб)

 

Хоць у капелюшы, але галавы не мае. (Грыб)

 

Не агонь, а не схопіш – абпалішся. (Крапіва)

 

Ля дарогі – шарык белы,

Вецер дзьме, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукі –

Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец)

 

У гародзе летам, цвіце жоўтым цветам, вышэй усіх узняцца рад, бо ён сонцу малодшы брат. (Сланечнік)

 

На тоненькай ножцы стаіць,

Сонейка на неба глядзіць. (Сланечнік)

 

Было жоўтым, вырасла зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Пшаніца)

 

Ураздіўся ён высокі,

Шаўкавісты, сінявокі.

Апранае нас здавён…

Здагадайцеся, хто ён? (Лён)

 

Цвіту ўсё лета я,

Жыву звычайна ў жыце.

Нашу хлапечае імя,

Як зваць мяне, скажыце? (Васілёк)

 

Стаяць каля сценкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцы іх залатыя,

Адгадайце, хто такія? (Рамонкі)

 

У лужку-лужочку выраслі сястрычкі: Залатое вочка, белыя раснічкі. (Рамонкі)

 

У лужку-лужочку

Выраслі сястрычкі:

Залатое вочка,

Белыя раснічкі. (Рамонкі)

 

На градцы зялёны, а ў бочцы — салёны. (Агурок)

 

Сядзіць пані ў чырвоным жупане, хто жупан здзірае, той слёзы пралівае. (Цыбуля)

 

Між  агуркамі,  буракамі — каза з зялёнымі рагамі. (Цыбуля)

 

Летам я рагатая,

Восенню – хвастатая.

Хоць і горкая зусім,

Ды патрэбная ўсім. (Цыбуля)

 

Стаіць паненка, на ёй белая сукенка, на ёй шэсцьдзесят адзёжак і ўсе без засцёжак. (Капуста)

 

Стаіць аднаногі ў зялёным халаце,

А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)

 

Зелёная – не елка, чырвоная – ды не дзеўказ хвастом – ды не мыш. (Бурак)  

 

Ён у самы санцапёк

Падстаўляе сонцу бок.

Колерам зеленаваты,

У цяльнашцы паласатай. (Кавун)    

 

Круглы хлявец поўны белых авец(Гарбуз)

 

Поўна бочачка (бочка) круп, а наверсе струп. (Макаўка, мак)

 

Пад адным калпачком семсот казачкоў. (Мак)

 

Чырвонае цельца, каменнае сэрца, вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

 

Маленькая паненачка

Схавалася ў цянёк.

Чырвоная сукеначка,

А беленькі пянёк. (Маліна)

 

Рос, вырас, з куста вылез.

Па кустах пакаціўся, на зубах раскасіўся. (Арэх)

 

Адна я ў лесе з белаю карой.

Багата сокам веснавой парой. (Бяроза)

Заўсёды летам і зімой,

Мае іголачкі са мной.

Галінак у мяне багата.

Я сустракаю з вамі свята. (Елка)

 

Я зацвітаю кожным летам,

Не пышным, ледзь прыкметным цветам.

Але як толькі расцвіту,

Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)

 

Я засцілаю дол ігліцай,

Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна)

 

І ў сто гадоў я малады.

Маё насенне – жалуды. (Дуб)

 

Стаіць у лесе дрэўца,

Ад ветра лёгка гнецца,

А гронкі ягадак гараць,

І снегіры да іх ляцяць. (Рабіна)

 

Зранку ходзіць на чатырох нагахудзень – на дзвюха ўвечары – на трох. (Чалавек у розным узросце)

 

За сцяной касцяной цецярук балбоча(Язык)

 

Поўны хлявец авец, а пасярэдзіне чырвоны баран. (Зубы і язык)

 

Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць. (Язык, вочы, вушы)

 

Два родныя браты цераз дарогу жывуць, а адзін другога ніколі не бачаць. (Вочы)

 

Маленька, кругленька, як бяда прыпрэ, то вада пацячэ. (Вока)

 

Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам няроўныя. (Пальцы)

 

Вось вам быль-небыліца:

У пяці чалавек — адна паясніца. (Рука і пальцы)

 

І сваё дзіцё не забыла, і чужых малачком напаіла. (Карова)

 

Не згубіла, а ўсё шукае, не хворая, а ўсё крэхча. (Свіння)

 

Па полі і лузе ходзіць у кажусе. (Авечка)

 

Маленькія лапкі, на лапках драпкі, ціхенька ступае, мышак пужае. (Кот)

 

Маленькі шарык пад лаўкай шарыць,

Збірае крошкі, баіцца кошкі. (Мышка)

 

Поўна дзежачка віна, а ні верху, а ні дна. (Яйцо)

 

Усіх ў пору буджу, хоць часоў не ваджу(Певень)

 

Ідзе паважнаю хадою,

Нясе бліны пад барадою. (Певень)

 

Не яздок, а са шпорамі, не стораж, а ўсіх будзіць. (Певень)

 

Домік, поўненькі дабра, доўга быў без жыхара, А жыхар з'явіўся — домік разваліўся. (Куранё)

 

У вадзе купаўся, сухім застаўся, Крылаты, гарласты, чырвоныя ласты. (Гусак)

 

Белы, як снег, надуўся, як мех, гагоча, рагоча, як жарабок(Гусь)

 

Ён па лесе скок ды скок,

Косіць вокам з боку ў бок.

У дупле вавёрка – шчоўк,

А яму здаецца – воўк. (Заяц)

 

Хоць малы ён, часам з кулак, але ў рукі не возьмеш ніяк. (Вожык)

 

Паўзун паўзе і іголкі вязе. (Вожык)

 

Два разы нараджаецца, адзін раз памірае. (Птушка)

 

У чырвоных ботах, захаваўшы лапкі, ходзіць па балоце, спрытна ловіць жабкі. (Бусел)

 

Спераду шыльца, ззаду вільцы, наверсе чорнае сукно, падыспадам белае палатно. (Ластаўка)

 

Адгадайце, што за лекар у лясах жыве спрадвекулечыць летам і зімой дрэвы дзюбаю сваёй(Дзяцел)

 

Не доктар, а дрэвы лечыць. (Дзяцел)

 

Удзень спіць, а ўночы крычыць. (Сава)

 

Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыба)

 

Як жывы, дык чорны, як памрэ, дык чырвоны. (Рак)

 

Хто на сабе хату носіць? (Слімак)

 

Над намі ўверх нагамі ходзяць, не страшацца, нікога не баяцца. (Мухі)

 

Без станка і без рук, а кросны тчэ. (Павук)

 

Хто мяне заб’е, той сваю кроў разалье(Камар)

 

Тонкі галасок, доўгі насок. (Камар)

 

Чоранды не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць – вые, сядзе – зямлю рые(Жук)

 

Семсот муляроў змуравалі дом без вуглоў. (Мурашкі)

 

Сям’я – душ трыста і багата, ды ўсяго два лакці хата. (Муравейнік, вулей)

 

Снег на полі, лёд на рэчцы, мяцеліца гуляе, калі гэта бывае? (Зімой)

 

Растае сняжок, ажывае лужок, дзень прыбывае — калі гэта бывае? (Вясной)

 

Сонца пячэ, ліпа цвіце, збожжа даспявае — калі гэта бывае? (Летам)

 

Пуста ў палях, мокне зямля, дождж палівае — калі гэта бывае? (Восенню)

 

Ляцяць птушкі без крыл, на дрэвы садзяцца без ног. (Сняжынкі)

 

Белы, лёгкі і пушысты,

Ён укрыў зямлю ўсю чыста.

Я прынёс яго ў дом —

Ён разліўся ручаём. (Снег)

 

Што за беленькая мушка

Апусцілася на вушка.

Ледзь чутно паказытала,

Штосьці вушку пашаптала,

І праз міг яе не стала. (Сняжынка)

 

На ўсе рукі майстар здатны: I дарожнік ён, і шкляр,

I мастак з яго выдатны,

I цудоўны ён цясляр. (Мароз)

 

Без голасу, а вые, без рук, а абрусы сцеле. (Завіруха)

Свеціць і грэе, весяліць і ззяе, усю зямлю ажыўляе. (Сонца)

 

Вее, сее, рассявае, сляды замятае. (Вецер)

 

Як дзяды яны з бародамі, у пушчы цэлымі чародамі Проста дзіва — не звяры, называюцца... (Зубры)

 

З грывай, а не конь,

З рагамі, а не бык,

З барадой, а не казёл

Гучна-гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

 

Ён прысмакаў з'еў нямала, А калі харчоў не стала,   Лапу смокчачы, заснуў,

Ледзьве не праспаў вясну. (Мядзведзь)

 

Адгадайце, хто такі

На нагах гісіных

Сярод быстрае ракі

Збудаваў плаціну? (Бабёр)

 

Спакойныя звяры, хвасты ў іх, як лапаты, Без тапароў і піл будуюць сабе хаты.

Вось гэта дык звяры! Завуць іх усе... (Бабры)

 

Рыжая дзяўчынка залезла ноччу ў двор — Курэй пералічыла і ўсіх панесла ў бор. (Ліса)

 

У рыжай разбойніцы

Хвост, як мятла.

Ад кары ўцякла –

Сляды замяла. (Ліса)

 

Хто пад галлём дрэў сігае, Як агнём, хвастом мільгае, Дома ж, сеўшы пад застрэшкам, Лушчыць шышкі і арэшкі. (Ваверка)

 

Не кравец, а ўсё жыццё з іголкамі ходзіць. (Вожык)

 

Мышак ловіць, ды не коцік ён,

І лісты носіць, ды не паштальён.

Каб лісе не трапіць на зубок,

У калючы скруціцца клубок. (Вожык)

 

Напхана пухам, ляжыць пад вухам. (Падушка)

 

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю.

Я не слон, але ў свій хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю. (Пыласос)

 

Па тканаму мору жалезны карабель плыве,

Мора пад ім шуміць, услед высыхае.

Сам жа карабель тады кранецца,

Як да сцяны прыпрэцца. (Электрапрас)

 

Яна на яго злосна бурчэла, кідала яго і вярцела.

Яно ж пасля гэтага памаладзела. (Пральная машына)

 

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы-галасы.

Дзякуючы правадам,

Кажуць тут, а чутна там. (Тэлефон)

 

Пілавінне рассяваю,

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне чакае,

Адгадай, хто я такая? (Піла)

 

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, а жне і косіць.

Па полю ўлетку паўзе,

Траву хутка грызе. (Касілка)

 

Не крот, а капае. Лап не мае, а сеянае з зямлі выкідае. (Бульбакапалка)

Конь сталёвы, аўса не просіць, а арэ і косіць. (Трактар)

 

Што гэта за машына, што разам і жне і малоціць? (Камбайн)

 

Гусь па вуліцы ідзе, дзюбай вуліцу грызе. (Экскаватар)

 

Гудзе як пчала, ляціць як страла,

Крыламі махае, хто адгадае? (Самалёт)

 

Плыве ў прасторы ды не ў моры.

Караблём завецца, а ля зорак уецца. (Касмічны карабель)

 

Коўдру, крупы, бохан хлеба –

Я ўмяшчаю ўсё, што трэба,

А сам еду на спіне.

Хто я, ведаеш ці не? (Рукзак)

 

Б’е яго спартсмен ракеткай,

Ён не крыўдзіцца за гэта.

І ніколі ён не плача:

Ні калі ляжыць ці скача. (Тэнісны мяч)

 

Напіўся, наеўся,

На агонь усеўся,

Кашу зварыў

І нас накарміў. (Гаршочак)

 

З ёй спаткаешся тады,

Як захочацца вады.

І цалуеш ты яе

Кожны раз, як піць дае. (Шклянка)

 

То ціхмяны, то ўзвіваецца,

Не сабака, а пужаецца.

Паказвае языкі.

Адгадайце, хто такі? (Агонь)

свернуть

Пешеходная прогулка "Бусел - прыродны сімвал Беларусі"

Воспитанники группы N 2 в ходе пешеходной прогулки посетили городскую достопримечательность -скульптуру аистов накануне международного праздника "День птиц". Ребята поговорили о нашем природном символе, вспомнили, что чёрный аист занесён в Красную книгу Беларуси, отгадывали загадки и прослушали стихотворение об аисте, порассуждали над вопросом: почему у него нет голоса и он трещит клювом. Беседа и прогулка была содержательной, воспитанники возвратились в детский сад, воодушевленные и наполненные эмоциями.

свернуть

Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай малых формаў фальклора

Далучэнне дашкольнікаў да вытокаў народнай культуры

з дапамогай малых формаў фальклора

У працэсе папулярызацыі нацыянальнай культуры і фарміравання самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў. Беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей. 

Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай. Падбіраючы для працы з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключаючы сродкі вуснай народнай творчасці.

У першай і другой малодшых групах, праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў) у час рэжымных момантаў, у сям’і.

Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп выкарыстоўваюцца розныя формы:

пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме,

сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі;

самастойная дзіцячая дзейнасць;

гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі;

назіранні ў прыродзе;

святы і забавы.

Малыя фальклорныя жанры мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

Пястушкі выкарыстоўваюцца ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць. У час расказвання пястушкі спярша выкарыстоўваецца нагляднасць, потым тлумачыцца сэнс новых слоў, улічваюцца вопыт і веды дзяцей.

Калыханкі - першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

Ходзіць кот па сенажаці. Кліча сон ён ля дзіцяці.

Ой, сонечку-галубочку, Прыспі маю Волечку.

У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з цікавасцю успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

Павучальнасць прыказак і прымавак усведамляецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх у большай ступені залежыць ад таго, наколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах. Асабліва часта выхаванцы прымяняюць іх у працоўнай дзейнасці, пры выкананні адказных даручэнняў.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства. Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рэчаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных абрадах. Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвае гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльны, раслінны свет, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Загадкі: Без кораня, а расце. (Камень) Без ног бяжыць, без воч глядзіць. (Вада) Лата на лаце, ніткі не знаці. (Капуста) Цераз мяжу брат брата не бачаць. (Вочы)

Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік. Праз песню выхаванцы знаёмяцца з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песні дапамагаюць развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўваюць да выканання пэўных сацыяльных роляў. На музычных занятках выхаванцы знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай музыкі, развучваюць беларускія танцы, спяваюць песні, знаёмяцца з народным тэатрам “Батлейка”.

Заняткі па азнаямленні дзяцей з вуснай народнай творчасцю праходзяць цікава, калі да іх удзелу далучаюцца бабулі і дзядулі, артысты тэатра, супрацоўнікі музеяў, народныя майстры. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі, першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

     Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, гульню- драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Выхавацель кіруе гульнёй, нагадвае і ўдакладняе змест казкі, сочыць за дакладнасцю вобразаў.

Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, рухавасць, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песні, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў выхаванні дзяцей 5-6 гадоў займаюць песні, карагоды, гульні, якія дзеці вучаць для народных святаў і абрадаў.

Паспяховасць заняткаў па фарміраванні нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

праблемны характар становішча;

гульнёвыя прыёмы;

віктарыны, выставы адгадак;

выкарыстанне прыказак, прымавак, малых формаў беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

творчыя заданні : Намалюй, што ўявіў”, “Прыдумай сам”, “Упрыгож”;

хатнія заданні: “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

мультымедыйныя прэзентацыі;

тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

сумесныя з бацькамі святы.

Усё гэта дае магчымасць вырашаць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрываць творчыя магчымасці дзяцей, фарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучаць дзяцей да нацыянальнай культуры. Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў вуснай народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці. Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету.

свернуть

Беларускія народныя гульні

Народныя беларускія гульні

Гусі

Дзіцячая гульня, якая развівае спрыт і лоўкасць.

«Гусіная матка» ў «полі» або на лаўцы кліча «гусей» (за 20—25 м): «Гусі, да дому!». Гусі хорам пытаюцца: «А што дома?» – «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!» – «А што ім рабіць?». Адказваюць «ваўкі»: «Гусей давіць!», а матка – «Шэры, белы, валахаты, уцякайце  ўсе да хаты !». «Ваўкі» ловяць «гусей», якія не дабеглі да «маткі» Гульня праводзіцца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе.

Каршун

Існуе нямала варыянтаў гэтай папулярнай ва ўсіх рэгіёнах Беларусі гульні, хаця аснова ў іх адна. Гульцы стаяць адзін за адным, трымаючыся за пояс папярэдняга. Мэта аднаго, які стаіць насупраць перад гэтым шэрагам, схапіць апошняга.

У некаторых варыянтах гульні («Каршун», «Каршун і качкі») пададзены дыялог каршуна з маткай, якая абараняе качак.

— Каршун, каршун, што ты робіш?

— Ямку капаю.

— Нашто табе ямка?

— Каменьчыкі шукаю.

— Нашто табе каменьчыкі?

— Іголачкі вайстрыць.

— Нашто табе іголачкі?

— Мяшочкі шыць.

— Нашто табе мяшочкі?

— Каменьчыкі збіраць.

— Нашто табе каменьчыкі?

— Тваім дзеткам зубкі выбіваць.

Каршун ловіць качак.

Золата (Скута, Кругавы i iнш.)

Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх — iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы («раздатчык») кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). «Адгадчык» павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.

У мядзведзя на бару

«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

 

Сучасныя гульні

Мыш

Пляцоўка: гульня можа праходзіць на вуліцы ці ў памяшканні, якое забяспечвае вольны рух для ўсіх удзельнікаў.

Увага! На пляцоўцы для гульні не павінны знаходзіцца рэчы, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя ўдзельнікаў (крэслы, сталы і інш.).

Падлога мусіць быць чыстай.

Колькасць удзельнікаў: да 20 гульцоў.

Працягласць гульні: 5 хвілінаў.

Апісанне гульні:

У пачатку гульні вядучы па чарзе гаворыць кожнаму з удзельнікаў «на вуха» назву якой-небудзь жывёлы. 4-5 гульцам кажа назвы розных жывёлаў (напрыклад, ліса, мядзведзь і г.д.), а астатнім — называе адну жывёлу (напрыклад, мыш). Назву сваёй жывёлы кожны ўдзельнік мусіць захоўваць у сакрэце ад іншых.

Пасля ўсе ўдзельнікі становяцца ў кола, моцна трымаючы адно аднаго пад рукі, і ўважліва слухаюць вядучага, які пачынае пералічваць назвы разнастайных жывёлаў (пажадана прыгадаць і тых жывёлаў, назвы якіх не даваліся ўдзельнікам). Калі гулец пачуе назву сваёй жывёлы, ён павінен хутка адарваць ногі ад падлогі, павіснуўшы на руках таварышаў, якім, у сваю чаргу, неабходна ўтрымаць яго.

У самы апошні момант вядучы называе тую жывёлу, якая была ў большасці ўдзельнікаў.

Шумавая сцяна

Апісанне гульні:

Гульцы дзеляцца на тры групы, удзельнікі якіх становяцца ў шэрагі паралельна адно аднаму. Адна каманда выконвае ролю «тых, хто загадвае», другая — «шумавой сцяны», а трэцяя — «тых, хто здагадваецца». Пад час гульні ўсе ўдзельнікі павінны паспрабаваць сябе ва ўсіх трох ролях.

Гульня пачынаецца з таго, што каманда «тых, хто загадвае» прыдумвае якое-небудзь слова (словазлучэнне, сказ). Па сігналу вядучага ім неабходна перадаць загаданае «тым, хто здагадваецца». Пры гэтым яны імкнуцца пераадолець «шумавую сцяну», якая знаходзіцца паміж імі і стараецца крычаць як мага грамчэй. Яны гэта будуць рабіць да таго часу, пакуль «тыя, хто здагадваецца» не зразумеюць тое, што загадала першая каманда.

Гульня заканчваецца, калі ўсе ўдзельнікі пабывалі ва ўсіх трох ролях.

Інтэлектуальныя  гульні

Вужакі

Матэрыялы і абсталяванне: аркушы паперы, ручкі ці алоўкі для кожнага ўдзельніка.

Пляцоўка: любое памяшканне.

Колькасць удзельнікаў: 20-25 гульцоў.

Працягласць гульні: да 20 хвілінаў.

Апісанне гульні:

Адзін з удзельнікаў называе назоўнік з пяці літар. Усе астатнія запісваюць гэтае слова і за дзесяць хвілінаў спрабуюць узгадаць як мага больш словаў з такім разлікам, каб першая літара першага слова па аднаму разу сустракалася ва ўсіх наступных словах і размяшчалася вызначыным чынам — «вужакай».

Напрыклад:

  • келіх
  • школа
  • закон
  • шынка
  • вожык
  • палка
  • паказ
  • акрыл
  • куфар

Затым вядучы прапануе ўдзельнікам прачытаць свае варыянты. Аркушы з «вужакамі» можна вывесіць у памяшканні, дзе праходзіла гульня.

Аукцыён

Матэрыялы і абсталяванне: аркуш паперы фармату А4 з выявай літары. Пляцоўка: памяшканне з вялікай колькасцю розных прадметаў (мэблі і г.д.).

Колькасць удзельнікаў: ад 5 асобаў і больш.

Працягласць гульні: да 15 хвілінаў.

Апісанне гульні:

Удзельнікі сядаюць, утвараючы кола.

Вядучы выстаўляе на продаж літару. Кошт літары — слова, якое пачынаецца з гэтай літары і абазначае прадмет, што знаходзіцца ў памяшканні, дзе проходзіць гульня. Гульцы па чарзе называюць словы. Напрыклад, прадаецца літара «П». Удзельнікі падымаюць рукі, вядучы па чарзе прапануе ім назваць слова:

Удзельнк. «Падлога».

Вядучы: «Падлога» — раз, «Падлога» — два…

Другіўдзельнік: «Палічка».

Вядучы: «Палічка» — раз, «Палічка» — два… і г.д.

Калі вядучы паспявае далічыць да трох, і ніводзін удзельнік не называе больш словаў, то літара, якую выставілі на аукцыён, уручаецца таму, хто назваў апошняе слова.

 
свернуть

Нацыянальныя святы Беларусі

Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і  памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне:

Дзень Канстытуцыі

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб  Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь

2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.

Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Дзень Перамогі

9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці  беларус.

Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай  пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Дзень Незалежнасці

У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

Святы і памятныя дні ў Беларусі

1 студзеня – Новы год.

7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.

8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.

1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).

Памятныя дні

У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія  прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.

Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей.

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Народныя святы

Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў Беларусі

1 студзеня – Новы год.

7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).

8 Сакавіка – Дзень жанчын.

9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня - Радаўніца

1 Мая — Свята працы.

9 Мая — Дзень Перамогі.

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае)

 
свернуть

"Галерея памяти"

Фестиваль "Неделя игры и игрушки" по теме "Мой край, мой лёс - мая Айчына" альбом "Наш детский сад"

Фестиваль "Неделя игры и игрушки" по теме "Мой край, мой лёс - мая Айчына" альбом "Семейные традиции"

День Независимости

В нашем детском саду уделяется большое внимание патриотическому воспитанию. Накануне дня Независимости была организована выставка "Мы помним, мы гордимся..." Ребята познакомились с книгами на военную тематику, с теми, кто воевал, кто защищал нашу Родину.

свернуть

День Победы

День Победы! Сколько в этих словах боли, тоски, радости... В этот день мы вспоминаем тех, кто не вернулся с войны, благодарим тех, кто рядом, кто  с болью и гордостью может  рассказать о том далёком и таком страшном времени...

Наш сад, по традиции, чтит память героев...

Ребята и педагоги подготовили праздничный концерт. С показательным выступлением были приглашены солдаты и служебная собака из воинской части 5584. Ребята и сотрудники смогли попробовать настоящую солдатскую кашу. 

свернуть

День памяти

День памяти Хатынской трагедии.

22 марта 1943-го года были сожжены жители этой белорусской деревни. Среди 149 погибших 75 детей. Мемориал "Хатынь" – дань памяти всем погибшим во время Великой Отечественной войны, трагическое напоминание об ужасах войны.

Деревня в Белоруси, уничтоженная 22 марта 1943 года карательным отрядом в качестве мести за убийство нескольких немецких военнослужащих. В соответствии с принципом коллективного наказания 149 жителей Хатыни были сожжены заживо или расстреляны немецкой армией и вспомогательным полицейским батальоном за возможное оказание жителями деревни помощи партизанам. В карательной операции участвовали 118-й батальон шуцманшафта и особый батальон СС «Дирлевангер».

свернуть

Патриотическое воспитание детей дошкольного возраста

Патриотическое воспитание дошкольников признается сейчас одной из главных целей в системе  образования. Стало очевидным, что большинство современных молодых людей не имеют четких ориентиров в жизни, почти не задумываются о нравственных и моральных принципах, не уважают историю своей Родины и мало заботятся о ее настоящем.

Сила страны – в ее гражданской общности. Чтобы воспитать в человеке уважение и любовь к своей Родине, нужно начинать с самого детства. Своевременное и грамотное нравственно-патриотическое воспитание дошкольников поможет вырастить поколение людей, небезразличных к истории родной страны, её культуре, традициям и идеалам.  

Только благодаря системной целенаправленной работе в детском саду, а затем в школе и в вузе, возможно формирование правильного, уважительного гражданского отношения к своей Родине, терпимости друг к другу, любви и уважению к своим родителям.

Патриотическим воспитанием детей дошкольного возраста не может заниматься человек, который сам не является патриотом своей страны. Очень важно, чтобы педагог с интересом и любовью относился к тому месту, где он живет, знал историю и особенности традиций своего края, ценил его культуру и уважал местные обычаи. Об этом замечательно говорил академик Д.С.Лихачев: «…без корней в родной местности человек похож на иссушенное растение перекати – поле».

Методика работы по патриотическому воспитанию детей дошкольного возраста

Воспитать патриотизм в ребенке невозможно без приобщения его к родной культуре. Осознанный интерес к самобытности своего народа имеет большое значение для воспитания нравственности. «Взращивание» культурной личности ребенка происходит постепенно: начинается с простого интереса к чему-либо, и только потом, – пониманием и желанием участвовать самому.

Работа с дошкольниками по патриотическому воспитанию должна учитывать особенности детской психики: кратковременное внимание, интерес ко всему яркому, высокая эмоциональная вовлеченность. На этом основано большинство методических разработок, которые используются в детских дошкольных учреждениях.

Детям нужно рассказывать о самых важных событиях нашего прошлого, о том, какие героические поступки совершали их деды и прадеды во имя сохранения своей Родины, как самоотверженно они защищали родную землю в боях, и как честно трудились для ее процветания в мирное время. Нужно, чтобы дети гордились, что они тоже являются частью такого замечательного народа, и что их семьи напрямую причастны к истории страны. 

Работа в УДО по патриотическому воспитанию предполагает следующие формы, позволяющие развить у детей нравственно-патриотические чувства:

  • Рассказ воспитателя о родном крае (городе или селе).
  • Прогулка по окрестностям.
  • Экскурсия в местный краеведческий музей.
  • Посещение памятных мест.
  • Встреча с ветеранами войны и труда.
  • Чтение рассказов о защитниках Родины.
  • Беседа в виде вопросов и ответов.
  • Разучивание стихов, пословиц и поговорок о Родине.
  • Прослушивание народной музыки, разучивание песен о Родине.
  • Тематический фольклорный утренник.
  • Изготовление поделок, связанных с местными ремеслами.           

Первое представление у ребенка о Родине начинается с его семьи: он любит маму, папу, брата, сестру, бабушку и дедушку. Следующий объект после семьи – детский сад: дети, воспитательница, няня. Постепенно круг расширяется: улица, на которой находится дом и детский сад, родной город или деревня, столица Родины – город Минск, вся страна Беларусь.

Задача педагога – создание именно такой последовательности в представлении ребенка об окружающем мире, чтобы избежать возможной путаницы в его сознании.  В методической литературе по патриотическому воспитанию дошкольников можно найти различные сценарии для организации этой работы. И пусть наши дети научатся верить в себя, уважать своих близких, беречь родную природу и гордиться своей любимой Родиной.

Патриотическое воспитание дошкольников: материалы, пособия

 

свернуть