Міні - музей

Міні-музей "Беларускі побыт"

Мэта: фарміраванне ў дашкольнікаў патрыятычных пачуццяў, знаёмства з
народнай культурай мінулага, фарміраванне ўяўленняў пра гісторыю і
традыцыі беларускага народа.
Задачы: стварыць прадметна-развіваючае асяроддзе ў дашкольнай установе,
якая садзейнічае далучэнню дзяцей дашкольнага ўзросту да народнай
культуры;
пазнаёміць дзяцей з элементамі матэрыяльнай культуры, якая ўключае ў сябе
знаёмства з жыллём, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем,
нацыянальнымі стравамі;
пазнаёміць дзяцей з народнымі звычаямі, абрадамі, святамі, народнай
творчасцю, мастацтвам;
прыцягнуць бацькоў да актыўнага ўзаемадзеяння па далучэнню дзяцей да
народнай культуры, да стварэння музея, пашырыць уяўленні бацькоў пра
гісторыю і традыцыі беларускага народа.
Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго
каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Таму сапраўднае выхаванне
не можа не быць не нацыянальным. Чалавек павінен жыць у свеце не як у
чужым доме, а як у сваім.
З любові да роднай хаты, да песні маці, з вывучэння гісторыі народа, з
спасціжэння яго традыцый пачынаецца любоў да роднага краю, да сваёй
Радзімы.
"Хто я? Адкуль? "- рана ці позна дзеці задаюць гэтыя пытанні, і на іх трэба
адказваць. Але так атрымліваецца, што мы, дарослыя, мала можам успомніць
пра сваіх бабуль і дзядуляў, не кажучы ўжо пра больш далёкіх сваякоў. А ці
шмат мы ведаем народных песень, казак, танцаў, прыказак, прымавак,
загадак, гульняў?
Што мы можам перадаць у духоўную спадчыну дзецям? Як будуць
захоўвацца лепшыя традыцыі і абрады? Чым будуць дзеці ганарыцца і з каго
браць прыклад? Як выхаваць сыноў і дачок працавітымі,
добрымі, сумленнымі?
Гэтыя пытанні задаюць і шукаюць на іх адказы і бацькі, і педагогі. Сёння
многія вучоныя, практыкі аднадушныя ў тым, што неабходна вяртацца да
народнай педагогіцы, да нацыянальных традыцый, народнай культуры.
Зыходзячы з педагагічнай значнасці працы ў гэтым напрамку ў нашым
дзіцячым садзе ўзнікла ідэя стварэння этнаграфічнага міні-музея “Куток
беларускага побыту”. Дзякуючы намаганням калектыву супрацоўнікаў
дашкольнай установы, бацькоў выхаванцаў, міні-музей папаўняецца
вырабамі з саломы, гліны, вышыванкамі, прыладамі працы і іншымі
экспанатамі.
Сваімі намаганнямі мы стараемся зберагаць памяць аб нашых продках,
захоўваць прадметы даўніны і беражліва перадаваць дашкалятам ўспаміны
пра побыт дзядоў і прадзеда.
 
свернуть