Казка "Зайкава хатка"

22.06.2022

Самым папулярным і цікавым кірункам у дашкольным выхаванні з'яўляецца тэатралізацыя. З пункту гледжання педагагічнай прывабнасці можна казаць аб універсальнасці, гульнявой прыродзе і сацыяльнай накіраванасці, а таксама аб карэкцыйных магчымасцях тэатра.

У нашым садочку для выхаванцаў была паказаная беларуская народная казка "Зайкава хатка". Маленькія гледачы ўважліва глядзелі і слухалі дзеянне, што адбывалася на сцэне.