Дзеці дашкольнага ўзросту вельмі любяць прымаць удзел у тэатральных пастаноўках. Ім вельмі падабаецца пераўвасабляцца ў розных герояў, апранаць касцюмы. Выхаванцы сярэдняй групы 12 паказалі беларускую народную казку"Як Курачка Пеўніка ратавала". Маленькія артысты справіліся з пастаўленай задачай.